(Купальская народная песня)
У чысценькім полі чатыры палкі
У адным палочку конікі стаяць
У другім палочку сякеры звіняць
У трэцім палочку два браціткі стаяць
У чацвертым палочку брат брата забіў
У адну паненачку ўлюбляліся
У вузенькай вуліцы сустракаліся
Меньшы брат большаму дзеўку не ўступіў
Большы брат меньшаму галаву зрубіў
Буйна галовушка пакацілася
Белая цела павалілася
Тая паненачка зажурылася
Якая нішчасная я радзілася
Што я ў двух браціткаў улюбілася